1 кастрычніка ў Каталоніі прайшоў рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі. Беларусы не засталіся ў баку і актыўна абмяркоўваюць вынікі галасавання, брутальныя паводзіны іспанскай паліцыі і будучыню Еўропы.
Іншыя шчыра не разумеюць, чаму праблемы каталонцаў выклікаюць такое спачуванне ва Усходняй Еўропе. Хіба ў Беларусі сваіх праблемаў не хапае?
Мы сабралі для вас меркаванні вядомых беларусаў наконт рэферэндума ў Каталоніі:
Метадолаг Уладзімір Мацкевіч: “Спачуваю каталонцам! Але мы-та беларусы!”
Лідар АГП Анатоль Лябедзька: “А вы можаце назваць прозвішчы лідараў?”
Палітолаг Аляксандр Фядута: “Я на баку Мадрыда”
Грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак: “Барселона — гэта не Данецк”
Аўтар стартапа Exponenta.io Дар’я Мацявіна: “Кіруючая іспанская партыя агідная”
Дырэктар “Свабоднага тэатра” Мікалай Халезін: “Іспанская Карона паводзіць сябе недарэчна”
Медыяэксперт Аляксей Лявончык: “Каталонская праблема для ЕС — не праблема”
Lesley Knife, лідар гурта Gods Tower: “Усё перажываю — як там каталонцы?”
Журналіст Тарас Тарналіцкі: Што абмяркоўвалі каталонцы, калі беларусаў збівалі на Дзень волі?
Журналіст і паэт Дзмітрый Растаеў: “Зніклі грыбы — пачалася Каталонія”