Што і з чаго нельга піць? Інфаграфіка Еўрарадыё пра пластыкавыя кубачкі

19/07/2017 - 16:27

Любіце браць каву навынас? Ведайце, што не кожны пластыкавы стаканчык падыходзіць, каб наліваць у яго гарачае.

Ёсць што выпіць, а з тары — толькі пластык? Напой можа ператварыцца ў атруту, калі наліць яго ў няправільны кубачак.

І нават калі вы вырашылі "паступіць экалагічна" і наліваеце нешта ў пластыкавы кубачак другі раз — вы рызыкуеце.

Разабрацца, што куды, дапаможа простая інфаграфіка Еўрарадыё пра лічбы ў трохкутнічках. А яшчэ лепш заўжды мець з сабой уласны кубак. Па-першае, так вы зменшыце колькасць смецця, бо кожны кубачак: пластыкавы ці папяровы — пасля ўжывання напою робіцца смеццем.

А па-другое, са сваім кубкам вы будзеце мець гарантыю, што не атруціцеся фармальдэгідам ці якой-небудзь іншай складанай хіміяй:

Інфаграфіка: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі