Што будзе з выпускнікамі ЕГУ, калі яго прызнаюць экстрэмісцкім? Адказ КДБ

15/09/2025 - 19:41

Пагаварылі з супрацоўнікам КДБ / Еўрарадыё

— Калі ў аўтамабілях выяўляецца дэфект, іх адклікаюць, — загадкава адказвае супрацоўнік КДБ на пытанне, што рабіць чалавеку з дыпломам ЕГУ, калі ВНУ прызнаюць "экстрэмісцкай арганізацыяй".

Заява з адпаведнай прапановай ужо разгледжаная ў Генеральнай пракуратуры і накіраваная ў Вярхоўны суд. Калі яна будзе задаволеная, ці не атрымаецца так, што ўсіх выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў ЕГУ аўтаматычна прызнаюць экстрэмістамі? І як быць тым, хто ўладкоўваецца на працу з дыпломам з "экстрэмісцкай арганізацыі"?

У прыёмную КДБ журналістка Еўрарадыё патэлефанавала ад імя ўсхваляванай выпускніцы.


— Я скончыла ЕГУ сем гадоў таму. Што рабіць, калі маю ВНУ прызнаюць экстрэмісцкай?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі