Штайнмаер: “Мінскія дамоўленасці” выконваюцца з хуткасцю слімака

11/05/2016 - 08:59

Выкананне мінскіх дамоўленасцяў не можа цягнуцца вечна, заяўляе міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер напярэдадні сустрэчы “нармандскай чацвёркі” ў Берліне.

“Мы маем патрэбу не толькі ў выразных заявах ад бакоў канфлікту, але перш за ўсё ў прагрэсе ў іх увасабленні ў жыццё”, — кажа міністр.

Цягам многіх месяцаў французскія і нямецкія дыпламаты біліся за тое, каб Масква, Кіеў і сепаратысты працягнулі выкананне дамоўленасцяў. Калі ў гэтай справе і ёсць нейкі прагрэс, то ён прасоўваецца з хуткасцю слімака, — цытуе словы Штайнмаера Deutsche Welle.

“Так доўга працягвацца не можа”, — падводзіць вынік міністр і дадае, што “папярэдніх эскалацый” варта пазбягаць усімі шляхамі.

Міністры замежных спраў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі збяруцца сёння, 11 траўня, каб абмеркаваць стан выканання пагаднення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі