Штаб Цапкалы адмовіўся ад удзелу ў "круглым стале" Васкрасенскага

07/12/2020 - 10:20

Штаб Валерыя Цапкалы адмовіўся ад удзелу ў "Круглым стале дэмакратычных сіл", арганізаваным Юрыем Васкрасенскім

"Ні Сяргей Гасаян, ні хто-небудзь іншы са штаба не будзе прымаць удзел у заўтрашнім пасяджэнні", — заявілі журналістам Еўрарадыё ў прэс-службе Цапкалы.

Раней паведамлялася, што юрыст выбарчага штаба Цапкалы Сяргей Гасаян заявіў, што збіраецца ўдзельнічаць у пасяджэнні "Круглага стала дэмакратычных сіл". "Чаму не, калі, няхай і ў такім фармаце, але нам даюць выказацца, давесці сваю пазіцыю", — тлумачыў ён.

"Круглы стол дэмакратычных сіл" узнік з ініцыятывы Юрыя Васкрасенскага — экс-актывіста штаба Віктара Бабарыкі. Васкрасенскі пайшоў на супрацу з уладамі. Ён заяўляе, быццам вядзе перамовы з Каардынацыйнай радай. 

У першым пасяджэнні "Круглаа стала" напрыканцы лістапада акрамя самога Васкрасенскага ўдзельнічаоі экс-старшыня назіральнай рады "Тэхнабанка" Уладзіслаў Кацарэнка, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц ды былы ўдзельнік кампаніі Цапкалы Мікалай Серыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі