Шоўмэн Дзяніс Кур'ян абверг звесткі пра сваё затрыманне

08/11/2023 - 19:29

Дзяніс Кур'ян, ілюстрацыйнае фота / ilinterviews.com

Беларускі шоўмэн Дзяніс Кур'ян абверг звесткі пра сваё затрыманне.

"Нічога падобнага не было. Са мной усё ў парадку. Я дома ў Беларусі. Працуем, як і раней", — прыводзіць ягоныя словы сайт tochka.by.

Інфармацыя пра затрыманне былога тэлевядоўцы з'явілася ў СМІ 8 лістапада. Пры гэтым не ўдакладнялася, калі адбылося затрыманне Кур'яна і як доўга яно працягвалася.

Пасля гэтата Кур'ян у сваіх сацсетках апублікаваў фота, каб пацвердзіць, што ён знаходзіцца на волі, сярод блізкіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі