Шорац загадаў скараціць закуп імпартнага харчавання для школьных сталовак

23/03/2017 - 16:06

Скараціць закуп імпартнага харчавання для ўстаноў адукацыі загадаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Гэта робіцца для таго, каб зрабіць абеды больш таннымі, перадаюць "Мінск-Навіны".

Гэтае пытанне абмяркоўвалася 23 сакавіка на пасяджэнні Мінгарвыканкама. Намеснік начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Сяргей Бурачэўскі заявіў, што адміністрацыі раёнаў і камітэт па адукацыі не прымаюць належных мераў, каб зрабіць стравы больш таннымі. Ён спаслаўся на маніторынг, праведзены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гэты маніторынг выявіў, што падчас гатавання страваў выкарыстоўваюцца дарагія харчовыя прадукты, закупленыя ў гандлёвых сетках, а не ў вытворцаў.

Кіраўнік Мінска Андрэй Шорац даручыў вызначыць пералік імпартных прадуктаў харчавання, якія могуць быць закуплены для школаў, бо не вырабляюцца ў Беларусі, адсутнічаюць у сувязі з сезоннымі асаблівасцямі або па іншых аб'ектыўных прычынах. На яго думку, закупляць дарагія імпартныя яблыкі або цыбулю пры наяўнасці аналагічнай айчыннай прадукцыі нельга.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі