Аміну з Чачэрску памылкова запісалі ў "дармаеды" / кадр з акаўнту Аміны ў TikTok
Шматдзетная маці з Чачэрска выпадкова высветліла, што яе ўключылі ў базу "дармаедаў", і цяпер яна аплачвае 100% камуналкі за сябе і 50% за дзяцей.
"Гэта нідзе не высвечвалася. Я нават не думала, што плачу па поўным тарыфе", — кажа Аміна.
У сацсетцы TikTok яна расказала, што вельмі незадаволеная працай чыноўнікаў, бо — "у іх жа ёсць уся інфармацыя".
"Ніхто не сказаў: "У цябе ёсць трое дзяцей, прынясі даведку". Усё, што трэба было, — прынесці даведку пра тое, што дзіця наведвае дзіцячы садок", — наракае жанчына.
Пераплату ёй у выніку вярнулі — пасля таго, як яна напісала заяву і падала неабходныя дакументы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут