Школьнік са Століншчыны, на якім загарэлася адзенне, спрабаваў распаліць печ

14/04/2023 - 08:49
На месцы здарэння / sk.gov.by

Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці здарэння ў Альшанах у Столінскім раёне, дзе 12 красавіка на 17-гадовым хлопцы загарэлася адзенне. Ён атрымаў апёкі каля 30% цела і знаходзіцца ў рэанімацыі, пагрозы для яго жыцця няма.

Як высветліў СК, школьнік у той дзень знаходзіўся ў цяпліцы каля свайго дома і распальваў печ з дапамогай гаручай вадкасці. Хлопец выліваў змесціва каністры ў агонь, калі полымя перакінулася на яго адзенне. На крыкі прыбег айчым, які дапамог зняць падпаленую вопратку. Ён жа аказаў першую дапамогу, а таксама выклікаў медыкаў.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі