Школьніца з Магілёва атрымала кампенсацыю за зламаную ў аўтобусе руку

21/07/2023 - 08:47
Аўтобус у Магілёве / magilev.by

Школьніца з Магілёва атрымала кампенсацыю за зламаную ў аўтобусе руку. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога суда, здарэнне адбылося ў лістападзе мінулага года. 11-гадовай дзяўчынцы заціснула правую руку паміж дзвярыма аўтобуса і поручнем. Яна амаль месяц лячылася ў бальніцы.

Іск аб спагнанні з "Магілёўаблаўтатрансу" 50 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. У выніку была прызначана сума кампенсацыі ў памеры 8 тысяч рублёў.

Адзначаецца, што вызначаючы памер грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, якая падлягае спагнанню з адказчыка, "суд зыходзіў з канкрэтных абставінаў справы, патрабаванняў разумнасці і справядлівасці, прыняў да ўвагі, што шкода нанесена крыніцай павышанай небяспекі, ацаніў ступень перанесеных пакут, цяжар прычыненых непаўналетняй цялесных пашкоджанняў, прыняў да ўвагі працягласць яе знаходжання на лячэнні, узрост і стан здароўя".

Апеляцыйную скаргу "Магілёўаблаўтатрансу" не задаволілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі