Схема разлікаў Uber з транспартнымі кампаніямі ў Беларусі — па-за законам

11/12/2018 - 19:13

Схема разлікаў сервісу Uber з транспартнымі кампаніямі ў Беларусі не адпавядае заканадаўству. Гэта вынікае з ліста Нацбанка ў Асацыяцыю беларускіх банкаў. Раней менавіта банкі папрасілі ацаніць схему, інфармуе партал tut.by.

Як вядома кампанія Uber ML B.V. з Нідэрландаў на дамоўнай аснове аказвае паслугі беларускім перавозчыкам (і ІП, і юрыдычным асобам) па замовах таксі з выкарыстаннем мабільных прыкладанняў. Пасажыры разлічваюцца безнаяўнымі беларускімі рублямі, якія атрымлівае нідэрландская кампанія. У далейшым яна вылічвае сваё узнагароджанне, а рэшту пералічвае ў доларах на рахунак беларускага перавозчыка (да жніўня — у беларускіх рублях).  

Нацбанк у гэтым і бачыць парушэнне, паколькі выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні разлікаў паміж рэзідэнтамі і фізічнымі асобамі за аказаныя ў нашай краіне транспартныя паслугі не дапушчальнае. Яно не адпавядае патрабаванням валютнага заканадаўства, а схема разлікаў незаконная.

Якія наступствы будзе мець гэты ліст Нацбанка, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі