Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч вярнуўся на лёд пасля двухтыднёвага каранціна і закінуў чарговую шайбу ў НХЛ. Яна стала пераможнай для "Нью-Джэрсі" ў гасцявым матчы з "Рэйнджэрс" (5:2).
У Шаранговіча гэта ўжо другая шайба ў НХЛ, у якой ён дэбютаваў у сярэдзіне студзеня. Ягор Шаранговіч — сёмы гулец у гісторыі каманды, першыя дзве шайбы якога ў сезоне сталі пераможнымі.
Статыстыку беларуса можна паглядзець на сайце лігі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.