Шапіра загадаў дарожнікам аплаціць рамонт машын, разбітых на нячышчаных дарогах

03/11/2016 - 10:30

Кіраўнік Мінскай вобласці Сямён Шапіра абурыўся тым, што дарожнікі кепска чысцяць магістралі ад снегу, які выпаў у Беларусі. Ён прапанаваў дарожным службам і чыноўнікам аплаціць рамонт машынаў, якія трапілі ў аварыі на заснежаных дарогах Міншчыны 2 лістапада.

Такая заява прагучала, калі чыноўнік прымаў грамадзян у Капылі, перадае тэлеканал "Беларусь 1".

Сямён Шапіра: "Усе аварыі, якія адбыліся па віне дарожнікаў, павінны быць аплочаныя з кішэні кіраўнікоў дарожных арганізацый, ДАІ і старшыняў райвыканкамаў. Сёння мне на стол — усе аварыі са шкодай, якую атрымала насельніцтва з-за стану пакрыцця. Не насельніцтва будзе плаціць, а вы, начальнікі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі