"Шамана-воіна", які ішоў выганяць Пуціна, прызналі неадэкватным

03/10/2019 - 15:36

"Шамана-воіна", які ішоў у Маскву, каб правесці "абрад выгнання Пуціна", прызналі неадэкватным, інфармуе "Новая газета". Адвакат Аляксандра Габышава Вольга Цімафеева даведалася пра гэта ва ўпраўленні ФСБ па Якуціі. Яна будзе дамагацца правядзення незалежнай экспертызы, з удзелам спецыялістаў з Масквы. Цімафеева мяркуе, што "у рамках амбулаторнай экспертызы і ва ўмовах недахопу часу немагчыма зрабіць праўдзівае і вычарпальнае заключэнне аб ступені адэкватнасці падследнага".

Габышаў ў сакавіку сёлета пайшоў пешшу ў расійскую сталіцу з Якуцка. Па дарозе да яго далучаліся прыхільнікі. Да Масквы шаман не дайшоў, у верасні яго затрымалі ў Бураціі. Аляксандра Габышава адправілі на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Была распачатая крымінальная справа за заклікі да экстрэмізму (экстрэмізмам прызналі выказванні шамана пра прэзідэнта Расіі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі