Сезон восеньскіх кірмашоў у Беларусі: параўноўваем цэны 2024-га з 2021 годам

30/09/2024 - 16:14

Што па чым на восеньскім кірмашы ў Мінску / Еврорадио

У Беларусі пачаліся восеньскія кірмашы, дзе прадаюць сезонную гародніну, мяса, яйкі і іншыя прадукты ад мясцовых фермераў. Некаторыя беларусы лічаць, што можна значна зэканоміць, калі закупіцца грунтоўна і вытаргаваць зніжку ў прадаўца. Іншыя ж мяркуюць, што сэнсу няма — такія ж цэны можна знайсці ў супермаркетах.

Еўрарадыё параўнала цэны на гародніну ў 2024 годзе з цэнамі 2021 года.

Сёлета кірмашы ў Мінску прапануюць прадукты па наступных цэнах:

Яблыкі — 1,5-3 рубля за кг.
Бульба — каля 1 рубля за кг.
Цыбуля — 1,5-2,5 руб. за кг.
Морква — 1-2 рублі за кг.
Буракі — 1,5 рубля за кг.
Капуста — 1,5 рубля за кг.
Агуркі — 4 рублі за кг.
Памідоры — 1,3-6 рублёў за кг.
Баклажаны — 2 рублі.
Часнок — 6-13 рублёў за кг.
Перцы — 3 рубля за кг.
Кабачки — 1 рубль.

Восеньскія кірмашы праводзяцца штогод ва ўсіх рэгіёнах Беларусі / Еўрарадыё

Што ж змянілася за тры гады? Глядзім на цэны 2021 года:

Яблыкі — 2-3,5 рубля.
Бульба — 1,2 рубля.
Цыбуля — 0,8-1,2 рубля.
Морква — 1 рубель.
Буракі — 1 рубель.
Капуста — 1 рубель.
Агуркі — 2-3,5 рубля.
Памідоры — 1-4,5 рубля.
Баклажаны — 1-2 рублі.

У сярэднім, кошт інгрэдыентаў для баршчу трохі вырас, хоць бульба сёлета патаннела. У 2021 годзе бульбу на кірмашы прадавалі па 1,2 рубля за кг.

Капуста, буракі і морква за тры гады падаражэлі: у 2021 годзе яны каштавалі каля 1 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі