Сейм Літвы вырашыў не пазбаўляць ВНЖ беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму

23/04/2024 - 10:39

Сейм Літвы, ілюстрацыйнае фота

Літва не будзе абмяжоўваць беларусам колькасць паездак на радзіму. Большасць парламентарыяў Сейма выступілі супраць такіх абмежаванняў, піша тг-канал "МотолькоПомоги".

Раней у Літве агучваліся прапановы пазбаўляць відаў на жыхарства грамадзян Беларусі і Расіі, якія выязджаюць на радзіму часцей як адзін раз у год. Пры галасаванні ў Сейме 47 парламентароў выказаліся супраць такой прапановы, 45 дэпутатаў устрымаліся, а 20 падтрымалі.

Лідар Лейбарысцкай партыі Андрус Мазуроніс заклікаў літоўскіх палітыкаў разрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускае грамадства: "І гэтыя прапанаваныя меры, на мой погляд, больш накіраваныя на грамадства і не вырашаюць выклікі бяспекі".

Таксама прапаноўвалася дазволіць беларусам ездзіць у Беларусь толькі адзін раз на тры месяцы. Гэтую прапанову падтрымаў 41 дэпутат, супраць выказаліся 37, устрымаліся 39. Такім чынам, гэтае абмежаванне таксама не прайшло, бо не набрала 50% + 1 голас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі