Севярынец паведаміў, чым адкажа на другое выключэнне з ПЭН-цэнтра

29/10/2019 - 14:18

Пісьменнік і палітык Павел Севярынец паведаміў, чым адкажа на другое выключэнне з беларускага ПЭН-цэнтра. 29 кастрычніка яго паўторна выключыла Рада арганізацыі. Раней Севярынца выключылі за нясплату ўнёскаў. Ён іх заплаціў, і агульны сход ПЭН-цэнтра аднавіў сяброўства. З гэтым не пагадзілася частка сябраў арганізацыі, абураных "цемрашальскімі поглядамі" Паўла Севярынца (ён публічна заявіў, што ў арганізацыі ёсць "гей-лобі" і "марксісты", якія не любяць хрысціянаў). Старшыня арганізацыі Святлана Алексіевіч прапаноўвала Радзе адкласці разгляд справы, каб не праводзіць яго перад ноччу расстраляных паэтаў, калі ў Курапатах ушануюць памяць ахвяраў сталінізму. Але яе не падтрымалі.

Севярынец абураны, што Рада арганізацыі прыняла рашэнне па яго справе напярэдадні ночы расстраляных паэтаў і лічыць, што "гэта было не выпадкова зроблена". "Выключыць", выдаліць, выціснуць хрысціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца, піша ён на сваёй старонцы ў Facebook. — ...Маім адказам будзе другая кніга "Беларусаліму" — "Сэрца сьвятла", якую я зараз рыхтую да друку. Пасля ПЭНу чытачоў будзе нашмат больш".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі