Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс знялася на відэа топлес у падтрымку кампаніі барацьбы з ракам грудзей. У гэтым роліку экс-першая ракетка свету выконвае песню The Divinyls I Touch Myself.
Спачатку ў кадры бачны толькі твар спартсменкі, а потым камера аддаляецца — і Серэна Уільямс паўстае топлес. Такім чынам яна нагадвае жанчынам пра неабходнасць рэгулярна абследавацца.
Сёлета Уільямс вярнулася на корт пасля нараджэння дзіця, паспела правесці 24 матчы, у 18 з якіх выйграла. У пачатку верасня яна прабілася ў фінал на US Open, аднак саступіла там японцы Наомі Осака. Падчас таго матча Уільямс адзначылася скандальнымі паводзінамі, якія асудзілі многія спартоўцы.