Сербскі паўабаронца Мірка Іваніч стаў гульцом БАТЭ

02/02/2016 - 13:47

Сербскі паўабаронца Мірка Іваніч стаў гульцом БАТЭ. 22-гадовы футбаліст падпісаў кантракт з беларускім клубам. На які тэрмін, прэс-служба ФК БАТЭ не паведамляе. Раней сербскія СМІ пісалі, што сума кантракту можа скласці каля мільёна еўра.

Мірка Іваніч выступаў за "Вайводзіну" з сербскага горада Нові Сад. З 2013-га ў 73 матчах за каманду ён забіў 23 мяча. Іваніч выступаў за маладзёжную зборную Сербіі.

Іваніч кажа, што хоча дапамагчы БАТЭ "пашумець у Еўропе".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі