Меланія Трамп / whitehouse.gov
Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп дамовілася аб спыненні агню паміж Расіяй і Украінай у горадзе Алешкі, гаворыцца ў прэс-рэлізе Белага дома. Рэжым спынення агню пачне дзейнічаць 29 кастрычніка.
Падчас спынення агню ў горад будзе дастаўлена гуманітарная дапамога, таксама будзе праведзена падрыхтоўка да эвакуацыі грамадзянскага насельніцтва праз бяспечны калідор.
"Насельніцтва, якое засталося ў Алешках, складаецца ў асноўным з людзей сталага веку, якія тэрмінова маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, леках, ежы і чыстай вадзе", — прыводзяцца ў прэс-рэлізе словы Трамп.
Пра гуманітарную катастрофу ў Алешках Меланія Трамп даведалася падчас прыватнай гутаркі на палях Генасамблеі ААН. Паводле дадзеных Белага дома, першая ледзі і яе прадстаўнік працавалі напрамую з расійскім і ўкраінскім кіраўніцтвам над вызначэннем умоў спынення агню.
Алешкі размешчаны на поўдні Украіны. Да вайны ў горадзе пражывала каля 24 тыс. чалавек, сёння там, верагодна, засталося 1,7–2 тыс. жыхароў, у асноўным людзі сталага ўзросту, якія не змаглі з'ехаць, а таксама каля 50 дзяцей. Пасля разбурэння Кахоўскай плаціны каля 90% тэрыторыі горада апынулася затоплена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут