Лукашэнка хоча разабрацца, чаму Stadler так і не зрабіў "беларускі цягнік"

23/10/2026 - 12:59

Цягнік Stadler

Аляксандр Лукашэнка незадаволены працай прадпрыемства "Штадлер Мінск" і даручыў разабрацца з ім Камітэту дзяржкантролю.

"Стварэнне беларускага цягніка да стадыі вытворчасці так пакуль і не дайшло", — сказаў Лукашэнка і дадаў, што магутнасці прадпрыемства не загружаны на 100%.

Ён адмовіўся бачыць прычыну праблем прадпрыемства ў санкцыях.

"І менш павінна быць размоў, што санкцыі, нешта цяжка купіць… Каму трэба, той купляе", — сказаў Лукашэнка.

Швейцарская кампанія Stadler у мінулым дзесяцігоддзі адкрыла завод у Фаніпалі. Пасля санкцый 2022 года завод фактычна спыніў працу, хаця кампанія застаецца яго паўнапраўным уладальнікам і аказвае мінімальную падтрымку яго дзейнасці. Stadler адзначае, што аднаўленне вытворчасці магчыма толькі пасля зняцця абмежаванняў. Раней беларускія ўлады заяўлялі аб магчымым прыходзе расійскіх інвестараў на гэты завод, але канкрэтных рашэнняў пакуль няма.

Праз санкцыі электрацягнікамі "Штадлер", што ездзяць па Беларусі, пачаліся праблемы. Пасля некалькіх паведамленняў аб паломках цягнікоў і іх замене Беларуская чыгунка стала засакрэчваць такую інфармацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі