Джон Коўл / LookByMedia
Рэспубліканцы і дэмакраты ў Сенаце ЗША папярэдзілі Белы дом, што могуць заблакаваць кандыдатуры Дональда Трампа, пакуль украінская армія не атрымае паўнавартасны доступ да спадарожнікавай сувязі. Пра гэта паведамляе The New York Times.
Прычынай сталі перабоі ў працы сеткі Starshield кампаніі SpaceX. Украінскія вайскоўцы паведамілі пра праблемы з кіраваннем дронамі, што ўскладняе перахоп расійскіх беспілотнікаў. Хто і чаму абмежаваў сувязь, пакуль невядома.
Сярод кандыдатур, якія чакаюць узгаднення ў Сенаце, — Джон Коўл, спецпасланнік ЗША па Беларусі. Дональд Трамп прапанаваў прызначыць яго спецпасланнікам па справах закладнікаў у рангу амбасадара. Раней Коўл удзельнічаў у перамовах, пасля якіх на свабоду выйшлі больш за 500 беларускіх палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут