Сенатар ЗША Джон Маккейн, хворы на рак мозгу, назваў сваё апошняе жаданне

26/09/2017 - 08:24

Пра сваю мару распавёў сенатар ЗША Джон Маккейн, які змагаецца з ракам галаўнога мозгу. У інтэрв'ю амерыканскім журналістам ён распавёў пра сваю апошнюю мару, піша nn.by.

"У мяне было выдатнае жыццё і багаты досвед. Я хачу, каб, калі я сыду, на цырымоніі ў Ваенна-марской акадэміі ў нас знайшлася пара людзей, якія ўстануць і скажуць: "Гэты хлопец, ён служыў сваёй краіне", — прызнаўся Маккейн.

Лекары далі Маккейну неспрыяльны прагноз па хваробе. Палітык заявіў, што пасля пачутага прагнозу ён больш энергічны і больш заняты, таму што ведае, "што павінен рабіць усё, што ў маіх сілах, каб служыць гэтай краіне, пакуль магу".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі