Сцяг Беларусі на закрыцці Еўрагульняў панясе Марына Літвінчук

29/06/2019 - 11:57

На цырымоніі закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў сцяг зборнай Беларусі панясе Марына Літвінчук, паведамляе БЕЛТА.

На Еўрагульнях спартсменка заваявала два залатыя медалі ў веславанні на байдарцы. Таксама яна мае сярэбраны і бронзавы медалі і такім чынам стала адной з найбольш тытулаваных у беларускай камандзе.

На цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў сцяганосцам быў Уладзімір Самсонаў.

Закрыццё еўрапейскай Алімпіяды адбудзецца на мінскім стадыёне “Дынама” 30 чэрвеня ў 22:00. Арганізатары абяцаюць гледачам грандыёзнае шоў з выкарыстаннем “найноўшых тэхнічных сродкаў і IT-рашэнняў”.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі