СБУ апублікавала перамовы лётчыкаў РФ, якія абстралялі ўкраінскія караблі

29/11/2018 - 15:46

Служба бяспекі Украіны апублікавала перамовы экіпажаў расійскіх самалёта і верталёта з пунктамі кіравання, піша УНІАН. З перамоў вынікае, загад на ўжыванне зброі супраць украінскіх караблёў каля Керчанскага праліву аддало расійскае ваеннае кіраўніцтва.

"Атрыманы перамовы экіпажаў расійскага самалёта і верталёта Ка-52 з адпаведнымі пунктамі кіравання. Гэтыя перамовы не пакідаюць ніякага сумневу, што расійскае ваеннае кіраўніцтва свядома аддавала загад на ўжыванне зброі супраць украінскіх караблёў", — заявіў намеснік старшыні Службы бяспекі Украіны Алег Фралоў на брыфінгу ў Кіеве. 

Нагадаем, што 25 лістапада расійскія караблі не далі прайсці двум украінскім катэрам і буксіру, якія накіроўваліся з Адэсы ў Марыупаль. Украінскі бок адзначае, што загадзя паведаміў расіянам пра намер ажыццявіць такі пераход. Расійскі пагранічны карабель "Дон" пратараніў украінскі рэйдавы буксір. А пры выхадзе з Керчанскага праліва расійскія караблі адкрылі агонь на паражэнне па ўкраінскіх караблях, якія ўжо вярталіся ў Адэсу. Усе 24 маракі, якія былі на караблях, узятыя ў палон. Прынамсі трое з іх параненыя (па іншых звестках — шасцёра). Усіх украінцаў арыштавалі на два месяцы па абвінавачанні ў незаконным перасячэнні расійскай мяжы.

Паводле апошніх звестак, палонных маракоў перавозяць з Крыма ў Маскву.

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 29.11:


:

Слушай больше новостей в программе "Петарда" за 29.11

:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі