Аўтобус, які трапіў пад атаку / Ягор Кавальчук
Служба бяспекі Украіны апублікавала дакумент, які абвяргае дачыненне Украіны да ўдару па аўтобусе з беларускімі грамадзянамі ў Бранскай вобласці Расіі.
Гэта інфармацыйная даведка ад маніторынгавага цэнтра Дзяржаўнай казённай установы Бранскай вобласці "Бяспечны рэгіён". Дакумент быў атрыманы падчас контрразведніцкіх дзеянняў СБУ, паведамляюць у ведамстве. У зводцы гаворыцца, што на момант інцыдэнту з аўтобусам у паветранай прасторы раёна не было ўкраінскіх дронаў.
У даведцы адзначаецца што наяўнасць дронаў у паветры не пацвердзілі ні Рэгіянальны сегмент аператыўнага штаба адзінага нацыянальнага цэнтра, ні дзяжурны па радыёлакацыйным батальёне ў расійскім населеным пункце Супонева, ні дзяжурны 32-й дывізіі расійскіх войскаў.
У СБУ мяркуюць, што ўдар па аўтобусе з беларусамі з'яўляецца спецаперацыяй расійскіх спецслужбаў.
"Звяртаем увагу, што раней краіна-агрэсар неаднаразова абвінавачвала Украіну ў злачынствах, учыненых прадстаўнікамі РФ. Падобныя выпадкі расейскія ўлады выкарыстоўваюць для правядзення ўласных ІПСА і ціску на Украіну на міжнароднай арэне", — заявілі ў СБУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут