Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе ад Мінкульта вярнуць статус творчага саюза

20/02/2017 - 15:45

Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе ад Міністэрства культуры вярнуць гэтаму грамадскаму аб'яднанню статус творчага саюза. У распаўсюджанай заяве сакратарыяту адзначаецца, што неўключэнне Мінкультам пісьменніцкай арганізацыі ў лік творчых саюзаў "шкодзіць нацыянальнаму і грамадска-культурнаму развіццю краіны, правакуе міжнародны рэзананс і негатыўна ўплывае на імідж нашай дзяржавы". Ён патрабуе перагляду пастановы, прынятай Міністэрствам культуры, і вяртання грамадскаму аб’яднанню статуса творчага саюза.

СБП падкрэслівае, што з'яўляецца найстарэйшым творчым аб'яднаннем Беларусі. Сярод яго заснавальнікаў былі Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Янка Маўр, у кіраванні ім удзельнічалі ўсе народныя паэты і пісьменнікі (у тым ліку Міхась Лынькоў, Аркадзь Куляшоў, Янка
Брыль, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі