Сайт спартовай газеты "Прессбол" узламаны

09/06/2023 - 18:33
Так выглядаў сайт "Прессбола" пасля ўзлому / t.me/cpartisans

Сайт спартовай газеты "Прессбол" узламаны. На ім з'явіліся выявы з нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікай і лозунгі — напрыклад, "За свабодную прэсу і вольную Беларусь".

Адказнасць за ўзлом на сябе ўзялі "Кіберпартызаны".

Цяпер сайт не адчыняецца.

"Прессбол" — адно з вядучых беларускіх спартовых выданняў. У 2020 годзе газета апублікавала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Пад канец таго ж года ў выдання змяніўся галоўны рэдактар — ім стаў былы карэспандэнт тэлеканала АНТ Сяргей Лісічкін. Некаторыя супрацоўнікі пакінулі "Прессбол" на знак пратэсту супраць "захопу выдання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі