Савет Рэспублікі датэрмінова спыніў паўнамоцтвы Ганны Шарэйка

14/06/2016 - 10:37

Савет Рэспублікі на пасяджэнні 14 чэрвеня датэрмінова спыніў паўнамоцтвы Ганны Шарэйка, перадае БЕЛТА.

Суд над гендырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі закончыўся на мінулым тыдні. Ганну Шарэйка прызналі вінаватай у злоўжыванні службовым становішчам і прысудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Большую частку гэтага тэрміну яна адсядзела падчас следства, а рэшут ёй скасавалі па амністыі. Акрамя таго, Шарэйка павінна заплаціць штраф у 150 базавых велічыняў і на на пяць гадоў пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Асуджаную Шарэйка выпусцілі на волю ў зале суда.

Падчас следства і суда яна заставалася чальцом Савета Рэспублікі. А пасля прысуду пазбавілася гэтага звання.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Яўген Карашкоў у каментары БЕЛТА адзначыў, што згодна з законам паўнамоцтвы сенатара датэрмінова спыняюцца, калі абвінаваўчы прысуд Вярхоўнага суда набывае моц.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі