Савет ЕЭК змяніў мытныя пошліны на амаль 500 тавараў

23/06/2017 - 19:42

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) змяніў мытныя пошліны на 472 тавары. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

"Такім чынам, будуць улічаныя абавязацельствы Расіі, якія яна ўзяла на сябе пры уступленні ў СГА", — паведамляе прэс-служба.

Памяняліся пошліны на тавары, уключаных у пералік адчувальных. Гэта розныя віды абсталявання, якое ўстанаўліваецца на транспартныя сродкі, беспілотныя лятальныя апараты, некаторыя тыпы авіяцыйнай тэхнікі, тканіны, іншыя вырабы лёгкай прамысловасці, рыба і морапрадукты, шэраг іншых тавараў.

Напрыклад, на ціхаакіянскі ласось пошліны знізіліся з 4,4% да 3%, на печань і ікру — з 6,6% да 5%, на запалкі — з 11 да 8,8 %, на адзенне і прыналежнасці да яго, уключаючы пальчаткі, рукавіцы і міцёнкі, - з 9,2 да 6,5%, на ружы - з 7 да 5%, на сталовы і кухонны посуд, а таксама халадзільнікі — з 13,6 да 12%.

Таксама знізяцца пошліны на яблыкі, грушы, айву, дрожджы, дзверы, вокны, тканіны, мікрахвалёўкі ды інш. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі