Саўбез па даручэнні Лукашэнкі праводзіць праверку Узброеных Сіл Беларусі

12/03/2018 - 09:18

Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі праводзіць праверку Узброеных Сіл Беларусі. Яна носіць комплексны характар, ахоплівае найважнейшыя пытанні баявой гатоўнасці і паўсядзённай дзейнасці беларускага войска, інфармуе БЕЛТА. Адзначаецца, што праверка праводзіцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Кантралёры з’явяцца ў самых розных падраздзяленнях — разведка, зенітныя ракетныя войскі, авіяцыя і г. д. Будуць праведзены вучэнні з баявой стральбой.

Запланаваная праверка гатоўнасці сфармаваць асобную механізаваную брыгаду і тое, ці здольная яна выконваць задачы па прызначэнні. З запасу прызываецца да 2 тысяч чалавек. Таксама прадстаўнікі Саўбезу збіраюцца праверыць стан узбраення і вайсковай тэхнікі ў вайсковых частках ды на базах захоўвання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі