Сапраўдная зіма ў Беларусі чакаецца ў пачатку наступнага тыдня

14/12/2017 - 12:07

Сапраўдная зіма ў Беларусі чакаецца ў пачатку наступнага тыдня. Але ў дзённыя гадзіны не будзе больш за 7 градусаў марозу. А ў апошнія дні тыдня захаваецца надвор’е, больш характэрнае для канца лістапада. У пятніцу і суботу амаль па ўсёй краіне прагназуюцца мокры снег і дождж. Уначы будзе ад -2 да +4 градусаў. Падобная тэмпература паветра захаваецца і ў нядзелю, але ападкі (пераважна кароткачасовы снег) будуць толькі месцамі.

У панядзелак, 18 снежня, у начныя гадзіны будзе да -6 (пры праясненнях — да мінус 8), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +1 градуса. Кароткачасовы снег магчымы толькі ў асобных раёнах. У аўторак, 19 снежня, уначы будзе пры праясненнях да -10, удзень — ад 0 да -5 градусаў. Снег зноў пройдзе толькі месцамі, як і на наступны дзень, 20 снежня. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -2 да -8 градусаў (пры праясненнях — да -11), у дзённыя гадзіны — 1-7 марозу, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі