Самы высокі баскетбаліст НБА стаў дырыжорам

25/12/2019 - 10:07

Самы высокі баскетбаліст НБА Така Фал часова стаў дырыжорам сімфанічнага аркестра "Boston Pops". Цэнтравога "Бостан Селтыкса" запрасілі на сцэну падчас выканання папулярнай каляднай кампазіцыі "Sleigh Ride" ("Катанне на санях"). І ён дырыжыраваў! Дагэтуль такія высокія людзі ў якасці дырыжора не выступалі.

Така Фалу 24 гады. Ён — сенегальскі баскетбаліст, які праводзіць першы сезон у НБА. Яго рост складае 2 метры 31 сантыметр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі