Самалёт з Расіі развярнуўся над Беларуссю з-за сігналу пра разгерметызацыю

05/06/2019 - 06:46

Самалёт з Расіі развярнуўся над Беларуссю з-за сігналу пра разгерметызацыю. Здарэнне адбылося 4 чэрвеня. Boeing-737 кампаніі Utair ляцеў з Масквы ў Берлін. За 40 хвілін ён паспеў даляцець да Полацкага раёну, калі на вышыні 10500 метраў спрацаваў датчык разгерметызацыі. Самалёт вярнуўся ў аэрапорт Унукава, дзе паспяхова здзейсніў экстранную пасадку.

"Весці" змясцілі ў Twitter відэа, зробленае ў салоне самалёта. На ім чуваць, што плачуць дзеці. Некаторыя з пасажыраў сцвярджалі, што ў масках, якія ў гэты момант выпалі, не было кіслароду. "Пякельна страшна", — так ацаніла сітуацыю адна з відавочцаў. Паводле яе слоў, дагэтуль яна бачыла падобнае толькі ў кіно.

Расійскія сілавікі праводзяць праверку сітуацыі з разгерметызацыяй.

З архіву ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі