Салігорскія ратавальнікі дасталі з калодзежа двух мужчын (фота)

24/09/2015 - 08:21

Увечары 23 верасня ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў Старобіне Салігорскага раёна з каналізацыйнага калодзежа не могуць выбрацца два мужчыны.

Як паведамляе сайт МНС, гаспадар дома, размешчанага побач, пакрываў калодзежныя колцы бітумнай масцікай. Мужчына надыхаўся яе парай і страціў прытомнасць. Яго знаёмы спусціўся ўніз па лесвіцы, каб выцягнуць небараку, але таксама адчуў нямогласць і не здолеў выбрацца. Глыбіня калодзежа складае 5 м.

Ратавальнікі дасталі абодвух мужчын з дапамогай вяроўкі. Ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі