Салігорскі “Шахцёр” і гродзенскі “Нёман” згулялі ўнічыю 0:0 (відэа)

04/07/2017 - 07:08

Скончыўся першы круг чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У апошнім матчы 15-га тура салігорскі “Шахцёр” і гродзенскі “Нёман” згулялі ўнічыю 0:0. Большую частку другога тайма госці правялі ў меншасці — на 64-й хвіліне быў выдалены Руслан Зубкоў. Пасля выдалілі і галоўнага трэнера “Нёмана” Ігара Кавалевіча, які эмацыйна рэагаваў на падзеі на полі.

Нагадаем вынікі іншых матчаў: “Слуцк” — “Дняпро” — 1:0, “Дынама” (Мінск) — “Віцебск” — 1:3, “Дынама” (Брэст) — “Гомель” — 3:0, “Мінск” — “Крумкачы” — 0:0, “Іслач” — “Нафтан” — 0:0, БАТЭ — “Гарадзея” — 2:0, “Славія” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:3. Лідыруе “Шахцёр” — 36 ачкоў, на другім месцы БАТЭ — 33, у мінскага “Дынама” 31 ачко.

Другі круг футбольнага чэмпіянату ў вышэйшай лізе стартуе ў канцы ліпеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі