Саладуха заяўляе, што сеў на шпагат паміж танкамі

01/08/2017 - 13:00

Тэлеканал "Беларусь 1" абнародаваў відэаролік са спеваком Аляксандрам Саладухам, які сядае на шпагат на ствалах танкаў. Падрабязнасці тэлежурналісты паабяцалі распавесці 10 жніўня ў праекце Агенцтва тэленавінаў "Спецыяльны рэпартаж". 

Першапачаткова падобны нумар выконваў Жан-Клод Ван Дам. Праўда, Ван Дам сядаў на шпагат паміж двума грузавікамі, якія рухаліся па дарозе.  Танкі стаяць нерухома.

На відэа з Саладухам ніводнага разу не паказваюць агульны план артыста на ствалах, якія разыходзяцца ў бакі. Таму гледачы сталі пісаць каментары, што гэта мантаж.
 
Сам артыст у каментары Еўрарадыё заявіў, што на шпагат сядаў ён сам.

Саладуха: "Які ж каскадзёр — гэта я сам усё рабіў! Запрасіў мяне Першы канал, папрасіў падрыхтавацца. Я ў дзяцінстве займаўся, а цяпер тыдзень рыхтаваўся: ходзіш у залу, займаешся — спецыяліст ёсць..."

Еўрарадыё папрасіла Саладуху сесці на шпагат для нас — артыст адмовіўся, патлумачыўшы, што цяпер моцна заняты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі