Сабаленка — у фінале парнага разраду турніру ў Індыян-Уэлсе

15/03/2019 - 06:08

Арына Сабаленка — у фінале парнага разраду турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Беларуска выступае разам з Элізэ Мертэнс з Бельгіі. У 1/2 фіналу яны абыгралі Габрыелу Даброўскі з Канады і Сюй Іфань з КНР — 6:2, 7:6. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 22 хвіліны.

У фінале Сабаленка і Мертэнс чакае чэшскі дуэт Барбара Крэйчыкава / Катэрына Сінякава. Прызавы фонд турніру складае больш за 8 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі