Румас крытычна ацаніў выкананне дзяржаўных праграм

27/01/2016 - 12:08

Выкананне дзяржаўных праграм за мінулую пяцігодку цяжка ацаніць адназначна. Пра гэта старшыня праўлення "Банка развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас паведаміў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Бізнес Навіны". Ён нагадаў, што ў мінулай пяцігодцы дзейнічала больш за сотню дзяржаўных праграм. Па словах Румаса, "часцяком праграмы не ўтрымлівалі мэтавыя паказчыкі або методыку іх ацэнкі, часам сістэма паказчыкаў не адпавядала пастаўленым задачам".

Распавёў Румас і пра вынікі мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі. Як вядома, мадэрнізацыя гэтай сферы ажыццяўлялася ў Беларусі цягам апошніх некалькі гадоў, у яе былі ўкладзеныя вялікія сродкі.

Цяпер Банк развіцця будзе выконваць функцыі так званага "антыкрызіснага кіраўніка" ў базавых арганізацыях гэтай галіны. Кіраваць прадпрыемствамі будзе даччыная кампанія УП "БР-Кансалт".
 
Па словах Румаса, Банк развіцця чакае, што па выніках першай паловы 2016 года палепшыцца праца на ўсіх прадпрыемствах дрэваапрацоўкі, актывы якіх прынятыя ў кіраванне Банкам развіцця.
 
Найбольшы патэнцыял для выканання крэдытных абавязанняў да 2030 года, як мяркуе Румас, маюць тры прадпрыемствы — "Мастоўдрэў", "Віцебскдрэў" і Навасвержанскі лесазавод.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі