"Рухаўцы" на судзе не прызнаюць сваю віну

10/11/2022 - 09:14
Суд над удзельнікамі "Рабочага руху" / sb.by

На працэсе ў Гомельскім абласным судзе ўдзельнікі "Рабочага руху" адмовіліся прызнаць сваю віну, піша "СБ. Беларусь сегодня". Часткова віну прызнаў толькі Андрэй Пагерыла — па артыкуле пра паклёп.

У справе "рухаўцаў" — 38 тамоў, у тым ліку сакрэтны, які будуць разглядаць асобна.

Спярша на судзе будуць разглядаць пісьмовыя доказы і відэа. Да допыту пацярпелых і сведкаў пяройдуць пазней.

Як распавядала Еўрарадыё, пад суд трапілі дзесяць удзельнікаў "Рабочага руху" — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўко, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль.

Іх вінавацяць па шэрагу артыкулаў, у тым ліку стварэнне экстрэмісцкага фармавання, паклёп, здрада дзяржаве. Максімальнае пакаранне, якое ім пагжалае — 15 гадоў зняволення.

"Рухаўцаў" судзяць за тое, што яны перадавалі інфармацыю, як беларускія прадпрыемствы плануюць абыходзіць заходнія эканамічныя санкцыі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі