У КНР збіраюцца змяніць назву беларускай дзяржавы на кітайскай мове. Пра гэта ў Twitter напісаў беларускі амбасадар у Кітаі Кірыл Руды. Замест “Белой России” ці “Белоруссии”, магчыма, пачнуць выкарыстоўваць “Беларусь”. Паводле слоў Рудага, “у Кітаі пачалася кампанія па змене назвы беларускай дзяржавы”. Хто яе праводзіць, ён не ўдакладніў.