Руды: "Інвестыцыйны разварот" праяўляецца ў Беларусі ў непажаданы час

13/12/2016 - 14:21

Пасол нашай краіны ў Кітаі доктар эканамічных навук Кірыл Руды (раней ён займаў пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы па эканамічных пытаннях) надрукаваў у часопісе "Банкаўскі веснік" артыкул з аналізам сітуацыі з інвестыцыямі ў беларускай эканоміцы. Ён сцвярджае, што з 2015 года ў Беларусі назіраецца "інвестыцыйны разварот", адбываецца адток замежных інвестыцый і скарачэнне колькасці арганізацый з замежным капіталам.

Руды мяркуе, што прычыны "інвестыцыйнага развароту" — гэта падзенне плацёжаздольнага попыту ў Беларусі, падзенне вытворчасці, ВУП і рэальных даходаў насельніцтва. Дыпламат спасылаецца на вынікі апытання 46 замежных арганізацый, праведзенага сёлета.

Кірыл Руды адзначае, што "інвестыцыйны разварот" праяўляецца ў нашай краіне ў непажаданы час, паколькі на сённяшні дзень беларуская эканоміка найбольш мае патрэбу ў прамых замежных інвестыцыях. Цалкам артыкул гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі