РПЦ пракаментавала паведамленні пра канец свету 19 жніўня 2017 года

14/08/2017 - 20:40

Расійская праваслаўная царква пракаментавала паведамленні пра канец свету 19 жніўня 2017 года. У публікацыях спасылаюцца на прароцтва блажэннай Матроны Маскоўскай (1885 — 1952). Яна была сляпой ад нараджэння, лячыла хворых, прадбачыла некаторыя падзеі (напрыклад, пачатак вайны паміж Германіяй і СССР). РПЦ прылічыла Матрону да ліку святых.

Іераманах Макарый (Маркіш) у каментары РІА “Новости” назваў паведамленні пра канец свету “глупствам”, да якога вернікам “трэба быць асабліва ўважлівымі”. “У некаторых людзей ёсць схільнасць да кашмараў, глупства і “смажаных” сюжэтаў”, — сказаў ён. Паводле слоў прадстаўніка РПЦ, заявы пра “канец свету” толькі могуць “выклікаць пажар сярод тых людзей, якія вельмі неразумныя”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі