Рома Кагадоўскі, які выратаваў брата на пажары, узнагароджаны ордэнам

21/10/2021 - 17:18

Школьнік Рома Кагадоўскі, які выратаваў брата на пажары, узнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць". Як паведамляе БЕЛТА, узнагароды атрымалі і лекары Гарадской клінічнай бальніцы хуткай меддапамогі Мінска, якія змагаліся за яго жыццё.

Здарэнне адбылося ў канцы красавіка ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна. Калі ў доме пачаўся пажар, 12-гадовы Рома спачатку спрабаваў яго патушыць, а потым вынес малодшага брата (яму быў год і чатыры месяцы) на вуліцу і страціў прытомнасць. З апёкамі (больш за 60% цела) і парэзамі Рому шпіталізавалі ў раённую бальніцу, а пасля на верталёце перавезлі ў апёкавы цэнтр у сталіцу. Яму зрабілі дзясяткі аперацый. Юнак ужо сам сядзіць і ходзіць, можа пісаць. У лякарні з сямікласнікам займаецца настаўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі