Рэжым Лукашэнкі датычны да мілітарызацыі дзяцей з Украіны — Freedom House

07/10/2024 - 10:19

Падчас экскурсіі ўкраінскіх дзяцей у в/ч 3214 / sb.by

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі стаў саўдзельнікам злачыннай палітыкі Расіі па знішчэнні ідэнтычнасці ўкраінскіх дзяцей, а Лукашэнка "асабіста заклаў аснову для іх перамяшчэння на тэрыторыю Беларусі". Пра гэта заяўляецца ў дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House.

Праваабаронцы ўстанавілі імёны 2219 дзяцей, якія былі перамешчаныя з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь у 2021-2024 гадах. У большасці выпадкаў дзеці, якіх гвалтоўна перамясцілі ў РБ, былі пазбаўленыя бацькоўскай апекі або іх бацькі загінулі ў выніку баявых дзеянняў. Аўтары справаздачы звяртаюць увагу, што найбольш актыўна перамяшчэнні адбываліся пасярод навучальнага года, а не летам. Гэта супярэчыць заявам прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі аб "аздараўленні" дзяцей. Праваабаронцы заклікаюць Міжнародны крымінальны суд прыцягнуць яго да адказнасці. У верасні ў МКС перадалі новыя дакументы на гэтую тэму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі