Рэжым чакання": Вольга і Юрый Баярскія пра сына Арцёма Баярскага

25/11/2021 - 17:00

29 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца суд над палітвязнем Арцёмам Баярскім. Экс-студэнт хімфака БДУ, пераможца Алімпіяд па хіміі, марыў распрацоўваць лекі ад невылечных хвароб. Сваё жыццё ён бачыў менавіта ў Беларусі. Але таленавітага хіміка затрымалі, збілі, а цяпер вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Героі чацвёртага выпуску праекта "Рэжым чакання" — бацькі Арцёма Баярскага. 


"Рэжым чакання" — у такім стане жывуць бацькі, якія чакаюць з турмы сваіх дзяцей-палітвязняў. У нашых выпусках мамы і таты раскажуць аб характары, дзяцінстве і захапленнях тых, каго афіцыйныя ўлады назвалі злачынцамі. І, вядома, пра тое, як гэта — жыць у рэжыме чакання. 

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі