У Беларусі прымяняюцца новыя расійскія лекі супраць COVID-19

04/07/2020 - 13:17
Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

У Беларусі прымяняецца новы расійскі прэпарат ад каранавіруса. Першыя 100 тысяч курсаў лячэння лекамі "Авіфавір" былі праведзены ў чэрвені ў 35 рэгіёнах Расіі, а таксама ў Беларусі, паведамляе Reuters.

Міністэрства аховы здароўя Расіі дало сваю згоду на выкарыстанне прэпарата ў рамках спецыяльнага паскоранага лячэння COVID-19.

Расійскі фонд прамых інвестыцый заявіў, што ў ліпені плануецца вырабіць прэпарата для 100 тысяч курсаў лячэння. Сумесная вытворчасць з прыватнымі кампаніямі дазволіць павялічыць вытворчасць у тры разы: "Каб задаволіць попыт, які расце як унутры краіны, так і за мяжой".

Пакуль няма вакцыны супраць COVID-19. Было паказана, што недарагі прэпарат дексаметазон зніжае смяротнасць у цяжкіх выпадках, а антывірусны прэпарат рэмдэсівір паскарае выздараўленне. Аднак, амаль усе сусветныя пастаўкі рэмдэсівіра былі закуплены ЗША.

На 4 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 63 270 выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерла — 418 чалавек. Паправіліся і выпісаныя са шпіталяў 50 699 пацыентаў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што каранавірус ў Беларусі пераможаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі