Reuters: пастаўкі газу з Расіі ў Еўропу праз Беларусь апусціліся да нуля

30/03/2022 - 07:48

Пастаўкі газу з Расіі па газаправодзе "Ямал-Еўропа" ў кропцы Мальноў (Германія) знізіліся ў аўторак да нуля, піша Reuters. Патокі па двух іншых ключавых маршрутах "трубы" ў цэлым заставаліся стабільнымі.

Газаправод "Ямал-Еўропа" ідзе праз Беларусь ў Польшчу і Германію.

Праз Украіну транзіт газу адбываецца па маршруце Урэнгой-Памары-Ужгарад. Як піша Reuters, па ім прапампоўка газу працягваецца.

Расійскае кіраўніцтва заявіла, што да 31 сакавіка распрацуе дакументы, каб замежныя пакупнікі плацілі за пастаўку газу ў расійскіх рублях. На гэта краіны G7 і Еўрасаюза заявілі, што плаціць расійскімі рублямі не плануюць, бо гэта не прадугледжана ў кантрактах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі