Рэстаран Кіраўніцтва справамі прэзідэнта хацеў паставіць намёт на Дні Волі

26/03/2018 - 19:16

Рэстаран Кіраўніцтва справамі прэзідэнта "Лідо" хацеў паставіць свой намёт на святкаванні Дня Волі каля опернага тэатра. Пра гэта распавялі арганізатары святкавання Антон Матолька, Эдуард Пальчыс, Павел Белавус у інтэрв'ю сайту tut.by

Прадпрыемствы, якія хацелі гандляваць прадуктамі на фудкорце, пакідалі заяўкі на сайце арганізатараў. Некаторым з іх давялося адмовіць. У іх лік трапілі, напрыклад, "Камунарка" і "Лідо". Адмову арганізатары тлумачаць не ідэалагічнымі матывамі, а абсталяваннем рэстарана, якое не змясцілася б на невялікім фудкорце. 

Дарэчы, наведнікі святкавання наракалі на невялікія памеры фудкорту: намётаў з ежай і кавай было няшмат, таму ў чэргах даводзілася стаяць па 30-40 хвілін.

Самі Матолька, Пальчыс і Белавус тлумачаць чэргі перабоямі з сувяззю: у выніку гэтага аплата праз карткі займала шмат часу. Адмоўна паўплывала і рашэнне гарадскіх уладаў не перакрываць вуліцу Янкі Купалы, дзе арганізатары хацелі зрабіць цэлую алею з ежай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі