"Рэпарцёры без межаў" заклікаюць вызваліць блогера Эдуарда Пальчыса

29/07/2016 - 11:30

Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" заклікае вызваліць блогера Эдуарда Пальчыса. "Мы заклікаем да ўмоўна датэрміновым вызваленні Эдуарда Пальчыса, чыё прэвентыўнае турэмнае зняволенне не прапарцыйна таму, што, як сцвярджаецца, ён зрабіў", ― заявіў кіраўнік аддзела па Усходняй і Цэнтральнай Еўропе "Рэпарцёраў без межаў" Ёхан Бір.

Паводле яго слоў, "запісы і ілюстрацыі ў блогу павінны быць даследаваны незалежнымі арганізацыямі ― такімі як Беларуская асацыяцыя журналістаў". У праваабарончай арганізацыі перакананыя, што пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ў падобных сітуацыях непрымальна, паведамляе БелаПАН.

Стваральніка сайта www.1863x.com, блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага як Джон Сільвер, абвінавачваюць у распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі